Кніга разам з аўтарам

12.05.2022

Народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”, што працуе пры раённым цэнтры культуры, здзяйсняе рэалізацыю праекта “Кніга разам з аўтарам”, які скіраваны на павышэнне цікавасці дзяцей да чытання кніг і вывучэння літаратурнай спадчыны Валожыншчыны.

12 мая, у рамках праекта, адбылася сустрэча члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыі Антонаўнаы Шакун з першакласнікамі сярэдняй школы №1 г. Валожына.

На пачатку сустрэчы настаўніца, Святлана Георгіеўна Косік, прадставіла госцю і прапанавала паслухаць некалькі яе вершаў у выкананні старэйшых школьнікаў. Затым паведаміла, што класу аказаны вялікі гонар прыняць удзел у праекце і стаць сааўтарамі новай кнігі Марыі Антонаўны “Для маленькіх і не толькі…”. Для гэтага неабходна намаляваць ілюстрацыю да аднаго з вершаў. Марыя Антонаўна чытала свае вершы-загадкі, а дзеці з цікаўнасцю слухалі і давалі правільныя адказы. Кожны з ахвотай выбраў сабе для ілюстрацыі верш, які быў яму даспадобы.