Па-сямейнаму цеплая, светлая, добрая, душэўная

12.10.2022

12 кастрычніка адбылася сустрэча вучняў 10 "А" класа з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Валожынскага народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь" Зінаідай Гасціловіч. 

Па-сямейнаму цеплая, светлая, добрая, душэўная... Менавіта так можна ахарактарызаваць сустрэчу, пад час якой гучалі цудоўныя радкі Зінаіды Гасціловіч. Паэтка расказала пра сябе, свой шлях у літаратуру. Асабліва хвалюючымі для вучняў былі вершы пра каханне.